Зліў планаў Расіі па паглынанні Беларусі. Якія мэты Крамля дасягнутыя?

Пуцін плануе падпарадкаваць сабе ўсю Беларусь / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Пуцін плануе падпарадкаваць сабе ўсю Беларусь / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

У сеціве актыўна абмяркоўваюць дакумент па інтэграцыйнай інкарпарацыі Беларусі, які з’явіўся адразу пасля візіту Лукашэнкі ў Маскву, а таксама прыезду Байдэна ў Кіеў. Калі ўспрымаць яго сур'ёзна, то з 2021-га па 2030 год Расія збіралася цалкам падпарадкаваць сабе нашу краіну. На 17 старонках прапісаны мэты па ўплыве ў палітычным, эканамічным і гуманітарным накірунках. Разам з гісторыкам і палітычным аглядальнікам Аляксандрам Фрыдманам Еўрарадыё паспрабавала разабрацца ў праўдзівасці дакумента, а таксама ў хуткасці дасягнення планаў Крамля. 

Зліў планаў Расіі па паглынанні Беларусі. Якія мэты Крамля дасягнутыя?
Аляксандр Фрыдман / хатні архіў

Еўрарадыё: Зліў дакумента ці фэйк?

Аляксандр Фрыдман: Па-першае, журналісты, якія вывучалі гэты дакумент і пішуць пра яго, зыходзяць з таго, што ён сапраўдны. Таксама сапраўднасць пацвярджаюць прадстаўнікі заходніх спецслужбаў. Па-другое, тое, што мы назіраем апошнім часам у Беларусі, у прынцыпе, адпавядае прапісаным у гэтым дакуменце мэтам.  

Выглядае так, што дакумент сапраўды сапраўдны і гэта тыя мэты, якія вылучаліся ў Адміністрацыі прэзідэнта Расіі, а пасля паступова рэалізоўваліся.

Што тут трэба дадаць: дакумент быў распрацаваны летам 2021 года. Хто яго ведае, ці зыходзілі ў Расіі з тых падзей, якія пачаліся ў 2022-м?

Наколькі я зразумеў з нямецкіх публікацый, усё ідзе з апарату ўрада Расійскай Федэрацыі, якім кіруе Дзмітрый Козак. У ім працуюць людзі, якія займаюцца украінскім пытаннем і якія ў сваіх украінскіх прагнозах прадэманстравалі надзвычайную некампетэнтнасць. Гэта таксама варта ўлічваць.

Еўрарадыё: Якія мэты Крамля ўжо дасягнутыя?

Аляксандр Фрыдман: Пэўных поспехаў у жаданні падпарадкаваць сабе Беларусь у эканамічным, палітычным, ідэалагічным і культурніцкім накірунках Расія ўжо дамаглася.  

Калі аналізаваць мэты ў гандлёва-эканамічнай сферы, то агулам яны паказваюць, што Крэмль паставіў задачу ўзяць пад кантроль усю беларускую эканоміку. Значнага поспеху тут дамагліся ў пераарыэнтацыі на расійскія парты аб’ёму прадукцыі, якая раней ішла праз парты Прыбалтыкі і Польшчы. У пэўным сэнсе Расія прасунулася ў гэтым кірунку, але, напрыклад, адзінай валюты ў нас так і няма. Лукашэнка супраціўляецца, паколькі не жадае страціць кантроль над беларускай эканомікай. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі