Вы тут

На быццам бы замініраваным самалёце, што сеў у Мінску, ляцеў Раман Пратасевіч

Раман Пратасевіч / Еўрарадыё

На борце Ryanair, які выконваў рэйс з Афінаў у Вільнюс і быў пасаджаны ў Мінску пасля паведамлення аб мініраванні, ляцеў Раман Пратасевіч. Пра гэта паведамляе буйны тг-канал, прызнаны ў Беларусі экстрэмісцкім, і які таму нельга называць.

Пасажыраў самалёта накіравалі на паўторны дагляд у будынак мінскага аэрапорта. Падчас яго Пратасевіч быў затрыманы.

Раман Пратасевіч — экс-рэдактар і рэдактар тг-каналаў, прызнаных у Беларусі экстрэмісцкімі. Апошнім часам ён жыў у Вільні і ўваходзіў у каманду Святланы Ціханоўскай.

Пратасевіч унесены беларускімі ўладамі ў спіс тэрарыстаў і быў абвешчаны ў міждзяржаўны вышук.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.