Вы тут

Журналісту Алегу Груздзіловічу выставілі абвінавачванне

Алег Груздзіловіч / З архіву dw.com

Беларускаму журналісту Алегу Груздзіловічу выставілі абвінавачванне. Гэта — "арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх". 28 снежня ў СІЗА № 1 на Валадарскага ў Мінску прайшоў першы допыт Груздзіловіча. Вядома, што яго вінавацяць ва ўдзеле ў "несанкцыянаванай акцыі". Следства мяркуе, што Алег Груздзіловіч не мог там прысутнічаць у якасці журналіста, паколькі быў пазбаўлены акрэдытацыі МЗС РБ. Ён кажа, што быў на акцыі як няштатны супрацоўнік беларускага выдання "Народная воля".

Сваёй віны Груздзіловіч не прызнае.

У чарговы раз Алега Груздзіловіча затрымалі 23 снежня ў сталіцы. Тады ж стала вядома, што ён падазраваны па крымінальнай справе. У той дзень якраз Міністэрства ўнутраных спраў РБ аб'явіла беларускую службу Радыё Свабода "экстрэмісцкім фармаваннем".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.