Вы тут

Журналістаў Еўрарадыё вызвалілі з Цэнтральнага РУУС

Арцём Маёраў і Міхась Ільін на волі / Еўрарадыё

Журналістаў Еўрарадыё Міхася Ільіна і Арцёма Маёрава каля 23-й гадзіны вызвалілі з РУУС Цэнтральнага раёна Мінска. 

Разам з імі адпусцілі журналістаў Радыё "Свабода" Алеся Пілецкага і Андрэя Рабчыка

Як распавядала Еўрарадыё, журналістаў затрымалі падчас жывога эфіру. Міхась Ільін паспеў крыкнуць "Мы журналісты", але сілавікоў у цывільным гэта не спыніла. Журналістаў спярша пасадзілі ў мікрааўтобус, потым перасадзілі ў аўтазак да іншых затрыманых. 

Увечары 14 ліпеня ў Мінску быў затрыманы яшчэ шэраг журналістаў іншых СМІ. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.