Жаўнеры БНР прамаршыравалі па цэнтры Варшавы (фота)

15 жніўня беларускія і польскія вайсковыя рэканструктары ва ўніформе 1-га Слуцкага палка стральцоў Беларускай Народнай Рэспублікі прайшлі маршам па цэнтры польскай сталіцы.



У Варшаве з нагоды свята адбыўся вялікі вайсковы парад. На ім паказалі як вайсковую тэхніку пачатку ХХ стагоддзя, так і сучасную тэхніку на ўзбраенні польскага войска.



Побач з беларусамі прайшліся таксама рэканструктары ў форме расійскіх казакоў, “пятлюраўцы” з Украіны, ды іншых вайсковых фармацый, якія змагаліся ў польска-савецкай вайне супраць бальшавікоў.



Нагадаем, што Варшаўская бітва — вырашальная бітва ў польска-савецкай вайне 1919—1920 гадоў. Яна адбылася з 13 па 25 жніўня 1920 года. Тады недалёка ад Варшавы польскія войскі разграмілі сілы бальшавікоў. Нечаканая польская перамога зламала бальшавіцкія сілы. Бітва захавала незалежнасць Польшчы і прывяла да мірнай дамовы з Савецкай Расіяй.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі