Жанчына зняла на відэа, як у Сочы падлеткаў знесла ў мора

Жанчына зняла на відэа, як у Сочы падлеткаў знесла ў мора

У Сочы дваіх падлеткаў знесла ў мора. Здарэнне адбылося ўвечары ў аўторак. Жанчына выпадкова зняла на відэа, як яны спрабавалі перайсці раку і апынуліся ў вадзе, трапілі пад моцную плынь. Сведка выклікала ратавальнікаў. Людзі, якія былі на беразе, не рызыкнулі самастойна ратаваць хлопцаў у шторм. Ён, дарэчы, замінае пошуку ў адкрытым моры, выкарыстоўваюцца дроны. Ратавальнікі спадзяюцца, што дзяцей магло выкінуць на бераг.

Вядома, што падлеткі — мясцовыя жыхары ва ўзросце 12 і 14 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі