Вы тут

Зборнік Вальжыны Морт — у топ-8 найлепшых кніг паэзіі паводле The New York Times

Вальжына Морт / svaboda.org

Зборнік беларуска-амерыканскай паэткі Вальжыны Морт — у топ-8 найлепшых кніг паэзіі 2020 года па версіі The New York Times. Гэта яе англамоўная кніга "Music for the Dead and Resurrected: Poems" ("Музыка для мёртвых і ўваскрослых: Вершы").

Паэтка і перакладчыца Вальжына Морт жыве ў ЗША з 2006-га. Ёй 39 гадоў. Морт выкладае ў Карнельскім універсітэце. "Я цяпер пішу на дзвюх мовах адразу [на беларускай і англійскай]",казала паэтка летась у адным з інтэрв'ю.

Зборнік Морт сярод іншых найлепшых кніг / nytimes.com

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.