Чаму рэжым Лукашэнкі пачаў рэпрэсіі супраць выдаўцоў кніг у Беларусі. Меркаванне

Меркаванне старшыні Беларускага ПЭНа Таццяны Нядбай

Меркаванне старшыні Беларускага ПЭНа Таццяны Нядбай / Еўрарадыё

— Я заўсёды казала, што культура — гэта тое, што яны недаацэньваюць. Зрэшты, я заўсёды таксама агаворвалася, што гэта прыводзіць да таго, што рэпрэсіі да культуры прыходзяць як да адной з апошніх, — кажа Таццяна Нядбай у эфіры Еўрарадыё, разважаючы на тэму рэпрэсій супраць выдаўцоў у Беларусі.

Старшыня Беларускага ПЭНа нагадала, што “спачатку рэпрэсуюцца палітычныя сілы, праваабаронцы, а культура застаецца недзе на наступную чаргу”.

— І вось мы дачакаліся. Гэта азначае, што проста дайшлі рукі. Але я б не зніжала каштоўнасць кніг. Улады іх недаацэньвалі, гэта не значыць, што нам трэба недаацэньваць кнігі. Кнігі ўсё ж такі забяспечваюць, як гэта сказаць, бесперапыннасць нацыянальнага наратыву, нашай ідэнтычнасці. Гэта тое, што працягвае ўзнаўляць гэтую літаратурную лінію выказванняў, абмеркаванняў.

Грамадства можа, як у люстэрку, бачыць само сябе і, адштурхоўваючыся ад гэтага, далей рэфлексаваць, далей развівацца.

Пра што б мы ні пісалі, мы заўсёды пішам пра нас саміх. І таму культура, вядома, мае значэнне.

Што ж, беларускія ўлады нарэшце да яе дайшлі. Так што трэба трымацца, трэба вытрымліваць і трэба не здавацца, — упэўнена Таццяна Нядбай.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.