Зборная Туніса не ўтрымала нічыю ў матчы з Англіяй

Зборная Туніса не ўтрымала нічыю ў матчы з Англіяй

На чэмпіянаце свету па футболе зборная Туніса не ўтрымала нічыю ў матчы з Англіяй. Свой адзіны мяч тунісцы забілі з пенальці. Англічане вырвалі перамогу ўжо ў даданыя да асноўнага часу хвіліны — 2:1 (два галы на рахунку Кейна). Матч прайшоў у Валгаградзе пры вялікай перавазе зборнай Англіі.

У гэтай жа групе G у панядзелак зборная Бельгіі разграміла каманду Панамы (3:0) і з 3 ачкамі лідыруе, разам з англічанамі.

19 чэрвеня адбудуцца тры матчы: Польшча — Сенегал, Калумбія — Японія і Расія — Егіпет.

Зборная Туніса не ўтрымала нічыю ў матчы з Англіяй

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі