Зборная Чэхіі вырвала нічыю ў харватаў на “Еўра-2016”

Зборная Чэхіі вырвала нічыю ў харватаў на “Еўра-2016”

Зборная Чэхіі ў матчы 2-га тура групавога этапа чэмпіянату Еўропы па футболе вырвала нічыю ў каманды Харватыі — 2:2. Адметна, што цягам гульні чэхі саступалі — 0:2, аднак на 76-й хвіліне змаглі забіць сапернікам гол, а на 94-й хвіліне, літаральна ў апошні момант, рэалізавалі прызначанае пенальці.

У канцоўцы матчу адбыўся інцыдэнт на трыбунах — харвацкія фанаты запалілі фаеры і пачалі кідаць іх на поле. З-за гэтага гульню прыпынялі.

Нагадаем, што сёння таксама згулялі Італія і Швецыя (1:0), прычым Італія датэрмінова забяспечыла сабе выхад у плэй-оф чэмпіянату.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі