Замест тарыфнай стаўкі першага разраду ў Беларусі можа з'явіцца базавая

Замест тарыфнай стаўкі першага разраду ў Беларусі можа з'явіцца базавая

Замест тарыфнай стаўкі першага разраду ў Беларусі можа з'явіцца базавая. Пра гэта міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч распавяла ў інтэрв'ю тэлеканалу АНТ, якое выйшла ў эфір увечары 7 студзеня.

Па словах чыноўніцы, на працягу 2018 года плануецца ўдасканаліць сістэму аплаты працы бюджэтнікаў. Цяперашняя сістэма дзейнічае ўжо некалькі дзясяткаў гадоў. "Плануем перайсці ад тарыфнай стаўкі першага разраду да базавай стаўкі. Пры гэтым яна будзе роўная бюджэту пражытковага мінімуму", — падзялілася планамі міністр.

Такія змены дазволяць спрасціць сістэму аплаты працы. Больш магчымасцяў для фінансавай стымуляцыі працы атрымаюць кіраўнікі. 

Таксама Касцевіч паведаміла, што тарыфная стаўка першага разраду сёлета павысіцца двойчы. Але памеры павышэння, па яе словах, называць пакуль зарана — усё залежыць ад працы эканомікі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі