За ўтрыманне свіней вяскоўцам пагражаюць турмой

Са старонак газеты ён пагражае вяскоўцам адміністратыўнай і крымінальнай адказнасцю за ўтрыманне свіней. У пачатку артыкула паведамляецца, што з прычыны афрыканскай чумы свіней Бярозаўскі мясакансервавы камбінат панёс страты на 10 мільярдаў рублёў, не маючы магчымасці экспартаваць сваю прадукцыю ў Расію. Пры гэтым адзначаецца, што свінафермы ў вёсках Хойнікі і Сашыца, якія належаць Бярозаўскаму камбікормаваму заводу, выдаткавалі 3 мільярды рублёў на барацьбу з АЧС.


 
У сувязі з гэтым Генадзь Белавежкін дзеля падтрымання жыццядзейнасці дзяржаўных прадпрыемстваў нагадвае жыхарам раёну пра ўведзеную ў гэтым годзе ўладамі забарону на ўтрыманне свіней у радыюсе пяцікіламетровай зоны ад свінкомплексаў. У Бярозаўскім раёне у гэты радыюс трапляюць дзясяткі вёсак.


 
Разам з тым, адзначае ветэрынар, у раёне застаюцца сяляне, якія працягваюць утрымліваць свіней у прыдуманай уладамі пяцікіламетровай зоне. У дачыненні васьмі з іх ужо складзеныя пратаколы. Галоўны ветэрынар Бярозаўскага раёна пагражае ім штрафамі да 20 базавых велічыць (3,6 мільёна рублёў) або пазбаўленнем волі да двух гадоў. Такія санкцыі сапраўды прадугледжваюцца за парушэнне ветэрынарных правілаў, інфармуе прэс-служба Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі