За мінулы год у Беларусі стала менш на 94 тысячы чалавек

Насельніцтва Беларусі за 2021 год скарацілася больш як на 94 тысячы чалавек. Гэта вынікае з інфармацыі Белстата.

Паводле афіцыйных звестак, на 1 студзеня ў Беларусі было 9 255 524 жыхары. За год да таго колькасць насельництва щ краіне складала 9 349 645 чалавек. Атрымліваецца, што за год насельніцтва скарацілася на 94 121 чалавека. 

Для параўнання: за 2020 год скарачэнне насельніцтва склала 60 614 чалавек.

Найбольшае скарачэнне жыхароў адзначаецца ў Мінску. У сталіцы за год стала менш на 13 тысяч чалавек — агулам засталося 1,997 мільёна.

З 2020 года, калі пачалася пандэмія кавіду, Белстат перастаў публікаваць даныя па смяротнасці,  нараджальнасці і міграцыі насельніцтва. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.