За красавік золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на 92,6 млн долараў

За красавік золатавалютныя рэзервы Беларусі выраслі на 92,6 млн долараў

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў вызначэнні МВФ на 1 траўня 2017 года, паводле папярэдніх звестак, склалі 5 108,7 млн долараў ЗША ў эквіваленце. Пра гэта паведамляе прэс-служба Нацбанка.

За красавік 2017 года золатавалютныя рэзервы выраслі на 92,6 млн долараў ЗША (на 1,8%). У сакавіку, як паведамлялася раней, ЗВР знізіліся на 6,2 млн долараў ЗША (на 0,1%). Ад пачатку 2017 году ЗВР павялічыліся на 181,5 млн долараў ЗША (на 3,7%).

У нацыянальным вызначэнні аб'ём ЗВР на 1 траўня склаў 5 672,5 млн долараў ЗША. Рост у красавіку склаў 263,4 млн долараў ЗША (на 4,9%). У сакавіку яны знізіліся на 199,3 млн долараў ЗША (на 3,6%). Такім чынам, за студзень-красавік 2017 года рэзэрвы ў нацыянальным вызначэнні выраслі на 487,5 млн долараў ЗША (на 9,4%).

Павялічыць ЗВР у красавіку ўдалося дзякуючы трэцяму траншу фінансавага крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця. Акрамя таго, Нацбанк купляў замежную валюту на таргах ААТ "Беларуская валютна-фондавая біржа", паступалі сродкі ад продажу Мінфінам і Нацбанкам аблігацый, намінаваных у замежнай валюце, у бюджэт паступалі зборы экспартных пошлін на нафту і нафтапрадукты. Таксама на гэта паўплываў рост цаны золата на міжнародным рынку каштоўных металаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі