Вы тут

З-за падазрэння на COVID-19 у беларуса не адбыўся матч з партугальцамі

Найхутчэй тэст быў зроблены ў Партугаліі / З архіву БЕЛТА

З-за падазрэння на COVID-19 у беларускага футбаліста 8 верасня не адбыўся матч маладзёжных зборных Беларусі і Партугаліі (U-21), паведамляе прэс-служба АБФФ. Гэта паядынак кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы 2021 года. Адзначаецца, што "ў выпадку адмоўнага тэсту матч адбудзецца 10.09.2020".

Ёсць таксама неафіцыйная інфармацыя пра выяўленае заражэнне каранавірусам у трох беларусаў. УЕФА альбо перанясе матч на іншую дату, альбо залічыць нашай зборнай тэхнічнае паражэнне.

Матч мусіў прайсці ў Партугаліі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.