З панядзелка ўкладчыкам “Дэльта Банка” пачнуць вяртаць грошы

Укладчыкі “Дэльта Банка” з ліку фізічных асобаў пачнуць атрымліваць свае грошы з панядзелка, 13 красавіка. Пра гэта паведаміў журналістам намеснік старшыні праўлення Банка Масква-Мінск Аляксандр Валадзько, перадае БЕЛТА.

Тым часам рыхтуецца заява ў суд аб банкруцтве “Дэльта Банка”. Такую інфармацыю агучыў сёння выканаўца абавязкаў генеральнага дырэктара Агенцтва па гарантаванай кампенсацыі банкаўскіх укладаў фізічных асобаў Аляксандр Пядзько. Паводле яго словаў, пасля прыняцця адпаведнага рашэння будуць выконвацца ўсе прадугледжаныя заканадаўствам працэсуальныя дзеянні.

Месяц таму, 12 сакавіка Нацбанк увёў у “Дэльта Банк” часовую адміністрацыю — такі захад быў зроблены на падставе аналізу паказнікаў бягучай дзейнасці крэдытнай установы. 18 сакавіка у “Дэльта Банка” адклікалі ліцэнзію на ажыццяўленне банкаўскай дзейнасці.

Выплачваць грошы ўкладчыкам банка будуць праз іншую ўстанову — банк Масква-Мінск.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі