З панядзелка надвор’е зноў пагаршаецца: дажджы амаль па ўсёй краіне
У бліжэйшыя суткі, 4 верасня, у Беларусі чакаецца хмарнае з праясненнямі надвор’е. На большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, у асобных раёнах — моцныя дажджы. Удзень месцамі магчымыя навальніцы.
Вецер будзе паўднёва-ўсходні парывісты, удзень пры навальніцах ён будзе ўзмацняцца да 15-20 м/с.
Тэмпература паветра ўначы складзе ад 11 да 17 градусаў цяпла, удзень будзе 20-26 градусаў вышэй за нуль, а на захадзе краіны — 14-19 са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.