Штармавое папярэджанне абвясцілі ў Беларусі на 2 кастрычніка
Замаразкі, ілюстрацыйнае фота / pexels.com
У пятніцу, 2 кастрычніка, у Беларусі ўначы прагназуецца пераменная, удзень — невялікая воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.
Без ападкаў. Уначы і зранку месцамі чакаецца туман. Вецер будзе няўстойлівы слабы.
Тэрмометры ўначы пакажуць 1-6 градусаў вышэй за нуль, у асобных раёнах будзе да +8 градусаў. Месцамі ў паветры, а на глебе ў многіх раёнах прагназуюцца замаразкі ад 0 да -4 градусаў. Сіноптыкі абвясцілі з гэтай нагоды штармавое папярэджанне. Удзень паветра прагрэецца да 16-22 цяпла.
У суботу, 3 кастрычніка, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць. Ападкі не прагназуюцца. Уначы і зранку ў асобных раёнах будзе згушчацца слабы туман. Вецер чакаецца пераменных кірункаў слабы. Тэрмометры ўначы пакажуць 1-6 градусаў са знакам "плюс", месцамі ў паветры, а на глебе ў многіх раёнах чакаюцца замаразкі 0...-3 градусы. Удзень будзе 15-22 градусы вышэй за нуль.