Ярмошына: Беларускім выбаршчыкам падабаецца мажарытарная сістэма

Ярмошына: Беларускім выбаршчыкам падабаецца мажарытарная сістэма

Беларускім выбаршчыкам падабаецца мажарытарная сістэма — калі абранымі лічацца кандыдаты, якія атрымалі большасць галасоў на сваёй акрузе. Так мяркуе старшыня Цэнтральнай выбарчай камісіі Лідзія Ярмошына.

“Адназначна, што мажарытарная сістэма, калі выбаршчыкі ведаюць дэпутатаў, папулярная сярод выбаршчыкаў. А партыі неяк абязлічаныя, — распавяла Ярмошына 17 лістапада на прэс-канферэнцыі ў прэс-центры ЦВК. — Але ў любым выпадку нейкім чынам на будычыню трэба прымаць меры па развіцці нашай палітычынай сістэмы. Калі мы ўвогуле збіраемся развіваць партыі”.

Цікава, што яшчэ ў траўні Ярмошына дапускала змену выбарчай сістэмы ў Беларусі на змяшаную — мажарытарная + партыйныя спісы. Старшыня Цэнтрвыбаркама тады сказала: “Я думаю, што, калі Канстытуцыя будзе змяняцца, гэта не выключана”.

“Калі Канстытуцыя будзе змяняцца і будзе ўводзіцца змешаная выбарчая сістэма, я хацела б, каб яна прадастаўляла пэўны парытэт. Гэта значыць, каб гэта было, напрыклад, у парламенце палова на палову”, — дадала яна.

Але ўжо ў жніўні яна станоўча ацаніла прынятую ў Беларусі мажарытарную выбарчую сістэму і тое, што галасавання па партыйных спісах няма: “Таму ў нас немагчыма прыкрыцца папулярным брэндам — ​​кожны павінен нешта з сябе ўяўляць”. А вось спікер Палаты прадстаўнікоў шостага склікання Уладзімір Андрэйчанка, наадварот, з’яўляецца прыхільнікам мажарытарна-прапарцыйнай сістэмы выбараў, калі частка кандыдатаў праходзіць у парламент па партыйных спісах.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі