Сталі вядомыя кіраўнікі камісій у беларускім парламенце

Сталі вядомыя кіраўнікі камісій у беларускім парламенце

11 снежня сталі вядомыя кіраўнікі 14 камісій у Палаце прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі. Для гэтага было праведзена галасаванне. Восем камісій ачолілі новаабраныя дэпутаты, чатырма камісіямі будуць кіраваць жанчыны, інфармуе sb.by.

У выніку камісіі ачоляць наступныя асобы: па бюджэце і фінансах — Людміла Ніжэвіч, па заканадаўстве — Святлана Любецкая (былая суддзя Вярхоўнага суда), па працы і сацыяльных пытаннях — Людміла Канановіч, па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы — Людміла Макарына-Кібак, па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце — Валянцін Семяняка, па нацыянальнай бяспецы — Алег Белаконеў (экс-кіраўнік Генштабу Узброеных сіл Беларусі), па эканамічнай палітыцы — Леанід Брыч, па аграрнай палітыцы — Мікалай Шаўчук, па пытаннях экалогіі, прыродакарыстання і чарнобыльскай катастрофы — Мікалай Васількоў, па правах чалавека, нацыянальных адносінах і СМІ — Генадзь Давыдзька, па адукацыі, культуры і навуцы — Ігар Марзалюк, па прамысловасці, паліўна-энергетычным комплексе, транспарце і сувязі — Ігар Камароўскі, па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве — Віктар Нікалайкін, па міжнародных справах — Андрэй Савіных.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі