Беларускіх дэпутатаў не пусцілі на сесію Парламенцкай асамблеі АБСЕ

Сцягі АБСЕ

Сцягі АБСЕ / moldova1.md

Беларускіх дэпутатаў не пусцілі на сесію Парламенцкай асамблеі АБСЕ. Румынія, дзе арганізаванае гэтае мерапрыемства, адмовіла дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь ва ўездзе.

Парламентарыі прынялі пафасную заяву на гэты конт. Яны "вельмі абураныя" і лічаць, што румынскія ўлады сарвалі ўдзел дэлегацыі ў 31-й штогадовай сесіі ПА АБСЕ ў Бухарэсце наўмысна.

Таксама яны заявілі, што беларускі бок не будзе прызнаваць рашэнні, якія могуць быць прынятыя падчас сесіі ў дачыненні да Беларусі.

У гэтым годзе адносіны беларускіх дэпутатаў з Парламенцкай асамблей АБСЕ ў прынцыпе не складваюцца. У лютым прадстаўнікі рэжыму Аляксандра Лукашэнкі не вырашыліся паслухаць там выступ Святланы Ціханоўскай. Удзельнікі дэлегацыі на чале з Андрэем Савіных (старшынёй пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па міжнародных справах) выйшлі з залы, дзе праходзіла пасяджэнне ПА АБСЕ.

Савіных, дарэчы, перад тым выступаў — і паўтараў звычайныя прапагандысцкія штампы, казаў пра неабходнасць перамоваў для "аднаўлення механізмаў бяспекі ў Еўропе", аб "добрасуседстве Беларусі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі