Затрыманы на выбарчым участку Пётр Маркелаў атрымаў 14 сутак арышту
![Затрыманы на выбарчым участку Пётр Маркелаў атрымаў 14 сутак арышту](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/markielau-1711-2.jpg.webp?itok=prVuBzq5)
Затрыманы на выбарчым участку ў Мінску Пётр Маркелаў атрымаў 14 сутак арышту. 9 снежня яго адміністрацыйную справу разглядаў суд Маскоўскага раёна. Маркелава прызналі вінаватым у непадпарадкаванні міліцыянерам і ў "дробным хуліганстве".
Актывіст Legalize Belarus Пётр Маркелаў на выбарах у Палату прадстаўнікоў быў даверанай асобай апазіцыйнага кандыдата Стаса Шашка. 17 лістапада на выбарчым участку падчас падліку галасоў Маркелаў заявіў, што ён праводзіцца няправільна. Яго абурыла і прысутнасць невядомага чалавека ў цывільным.
Пятра Маркелава жорстка затрымалі міліцыянеры, на яго склалі пратакол.
Пра тое, якія суды адбудуцца 10 снежня, можна паглядзець тут.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.