Вы тут

Якім будзе надвор'е ў выхадныя? Ад спякоты да залевы, на любы густ

У найбліжэйшыя два дні дажджоў не будзе, а ў нядзелю прагрымяць навальніцы / pixabay

У пятніцу, 28 ліпеня, будзе цёпла і практычна без ападкаў. Толькі ноччу і раніцай месцамі па поўначы пройдуць невялікія дажджы, расказалі ў Гідраметцэнтры. Ноччу і раніцай у некаторых раёнах магчымы лёгкі туман. Тэмпература паветра ноччу апусціцца да +7..+ 13°С, днём паветра прагрэецца да + 20..+26 ° С.

У суботу, 30 ліпеня, дажджоў практычна не будзе. Тэмпература паветра мінімальная ноччу + 6..+ 12°С, па поўдні ночы будуць цяплейшымі — +13..+15°С. Днём паветра прагрэецца да + 21..+27 ° С.

У нядзелю, 31 ліпеня, на надвор'е ў Беларусі паўплываюць атмасферныя франты ад цыклону, які ідзе з Балканскага паўвострава на паўночны захад Украіны. На большай частцы тэрыторыі пройдуць дажджы, а месцамі прагрымяць навальніцы. Пры навальніцах будзе парывісты вецер — да 15-20 м/с.

Днём на захадзе краіны будзе прахалодна — каля +15°С, затое на паўднёвым усходзе паветра прагрэецца да + 31°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.