У чацвер у Беларусі будзе да +19 градусаў

Вясна, ілюстрацыйнае фота

Вясна, ілюстрацыйнае фота / Еўрарадыё

У чацвер, 2 красавіка, у Беларусі чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы і зранку па паўднёва-ўсходніх раёнах месцамі пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. Вецер прагназуецца паўночны ўмераны.

Тэрмометры ўначы пакажуць 1-7 градусаў вышэй за нуль, месцамі будзе ад 0 да 2 градусаў марозу, па паўднёвым усходзе чакаецца 8-10 градусаў цяпла. Удзень паветра прагрэецца да +13...+19 градусаў.

У пятніцу, 3 красавіка, прагназуецца воблачнае з праясненнямі надвор'е. Будзе пераважна без ападкаў, толькі па паўднёвым усходзе краіны ў асобных раёнах пройдуць кароткачасовыя дажджы. Вецер будзе паўночнай чвэрці — ад слабога да ўмеранага.

Тэрмометры ўначы пакажуць ад -4 па паўночным захадзе да +8 градусаў па паўднёвым усходзе Беларусі. Удзень прагназуецца 12-19 градусаў цяпла.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.