У пятніцу ўдзень у Беларусі будзе ад 11 да 19 градусаў цяпла
Мінск, ілюстрацыйнае фота / БЕЛТА
У пятніцу, 27 сакавіка, у Беларусі чакаецца воблачнае з праясненнямі надвор'е, паведамляе Белгідрамет.
Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы і зранку месцамі па захадзе краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах уначы і зранку прагназуецца слабы туман. Вецер будзе пераменных напрамкаў умераны.
Тэрмометры ўначы пакажуць 1-7 градусаў вышэй за нуль. Удзень чакаецца ад +11 градусаў па паўночным захадзе да +19 па паўднёвым усходзе.
У суботу, 28 сакавіка, будзе воблачна з праясненнямі, пераважна без ападкаў. Уначы і зранку месцамі будзе згушчацца слабы туман. Вецер чакаецца паўночнай чвэрці ўмераны. Уначы тэмпература паветра будзе ад 0 да 6 градусаў са знакам "плюс". Удзень прагназуюць 12-19 градусаў цяпла.