Вы тут

Выйшаў 6-ы сезон “Картачнага доміка” — без Кевіна Спейсі

Кадр з фільма

Выйшаў 6-ы сезон папулярнага серыяла “Картачны домік”, у якім болей няма актора Кевіна Спейсі. Ён выконваў ролю Фрэнка Андэрвуда цягам пяці сезонаў, аднак у сувязі з абвінавачваннямі ў сэксуальных дамаганнях з акторам разарвалі кантракт.

Сцэнарысты вымушаныя былі “змяртвіць” героя, а на першы план вывелі яго жонку, Клэр Андэрвуд, якую грае акторка Робін Райт. Цяпер менавіта ёй даводзіцца разбірацца з сумнеўнай “спадчынай” мужа і несці адказнасць за складаныя палітычныя рашэнні.

Як піша meduza.io, Клэр Андэрвуд робіцца значнай фігурай у серыяле і ёй сапраўды хочацца суперажываць.