Выбух у фільме "007: Спектр" — самы магутны ў гісторыі кіно

Выбух у фільме "007: Спектр" — самы магутны ў гісторыі кіно

Выбух у фінале фільма пра Джэймса Бонда "007: Спектр" трапіў у Кнігу рэкордаў Гінэса. Яго прызналі самым магутным пастановачным выбухам у гісторыі кіно.

РІА "Новости" інфармуе, што "аўтарам" выбуху з'яўляецца спецыяліст па спецэфектах Крыс Карбулд. Сцэна здымалася ў Марока. Былі выкарыстаныя больш за 8,4 тыс. літраў паліва, 33 кг выбухоўкі. Магутнасць выбуху склала больш за 68 тон у тратылавым эквіваленце. Ён працягваўся 7,5 секунд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі