Выбаршчыца ў Бабруйску: Выдайце мне даведку аб датэрміновым галасаванні

Выбаршчыца ў Бабруйску: Выдайце мне даведку аб датэрміновым галасаванні

Дзіўны выпадак адбыўся на ўчастку для галасавання №6 Бабруйскай-Ленінскай выбарчай акругі №78, піша праваабарончы сайт "Вясна". Участак месціцца ў сярэдняй школе №18.

Назіральнік пачуў размову, якая адбылася паміж выбаршчыцай і старшынёй участковага выбаркама 14 лістада. Супрацоўніца мясцовага "Водаканала" папрасіла сяброў камісіі выдаць даведку, што яна прагаласавала датэрмінова. Па словах жанчыны, на працы ёй сказалі, што выбаркам такія даведкі выдае. 

"Старшыня ўчастковай камісіі адказала, каб яе начальнік ёй патэліў, і яна пацвердзіць, што сапраўды жанчына прагаласавала. А муж нават фота зрабіў, як яна кідае бюлютэнь”, — распавёў назіральнік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі