Вяскоўцы Бярозаўскага раёна дабіліся адтэрміноўкі знішчэння свіней

Вёска Кабакі трапіла ў 5-кіламетровую зону вакол свінафермы ў Хойніках. Жыхарка вёскі Надзея Кавалеўская распавяла ў гутарцы з Еўрарадыё:





Кавалеўская: "Хадзілі з ветстанцыі, каб мы “прыбралі свінства” да 29 жніўня. Я не распісалася, сказала, ніякай свіной чумы ў нас няма. Пакінулі мне прадпісанне. Там напісана, што калі буду трымаць свіней, то мяне аштрафуюць на 20 базавых велічынь".





Людзі вывозяць свіней у суседнія вёскі да родзічаў, у крайнім выпадку рэжуць, адзначае жанчына.





Як паведамляла Еўрарадыё, жыхары Кабакоў сабралі 114 подпісаў з патрабаваннем даць больш часу на знішчэнне свінога пагалоўя. Таксама яны запатрабавалі пераглядзець рашэнне аб разбудове свінафермы ў Хойніках у свінакомплекс. Па іх словах, свінаферма старая, і рамонт можа каштаваць больш, чым пабудова новага комплекса ў прыдатным месцы.





Дарэчы, у Брэсцкай вобласці для абароны ад эпідэміі свіной чумы ў “буферную зону” з абавязковым знішчэннем пагалоўя свіней уключаныя Баранавіцкі, Івацэвіцкі і Пружанскі раёны. Ляхавіцкі раён абвешчаны першай пагражальнай зонай.





Фота — nauka21vek.ru