Вы тут

Ганне Бонд не далі пераплыць Басфор

sb.by

Вядоўцу і блогерку Ганну Бонд дыскваліфікавалі падчас сёлетняга заплыву праз Басфор. У каментары TUT.by яна патлумачыла, што прычынай стаў жорсткі рэгламент спаборніцтваў: пераадолець дыстанцыю ў 6,5 км трэба было за 2 гадзіны. Калі плывец не ўкладваўся ў адведзены час, яго чып на назе адключаўся і ўдзельніка здымалі з дыстанцыі.

Ганна адзначыла, што на ўсім маршруце яе выносіла ў сустрэчныя цячэнні і даводзілася нашмат болей змагацца, чым год таму, калі яна дала рады заплыву за 1 гадзіну 38 хвілінаў.

Нягледзячы на сёлетнюю няўдачу, вядоўца і блогерка збіраецца прыехаць на спаборніцтвы праз год і ўсё ж такі скарыць Басфор.