Вы тут

Часопіс Time абраў чалавека 2021 года

Ілан Маск / https://www.reuters.com

Часопіс Time абраў чалавека 2021 года. Ім стаў бізнесмен, гендырэктар Tesla і заснавальнік SpaceX Ілан Маск, які лічыцца самым багатым чалавекам у свеце.

"Гэта чалавек, які імкнецца выратаваць нашу планету і дапамагчы нам засяліць новую...", — піша выданне.

Летась званне "Чалавек года" Time прысудзіў абранаму прэзідэнтам ЗША Джо Байдэну, а таксама Камале Харыс, якая заняла пры ім пасаду віцэ-прэзідэнта.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.