Вы тут

Алек Болдуін выпадкова застрэліў на здымках новага вестэрна аператара карціны

 Алек Болдуін / Reuters

Трагедыя адбылася на здымках новага галівудскага вестэрна "Раст" — папулярны галівудскі акцёр Алек Болдуін выпадкова застрэліў аператара і сур'ёзна параніў рэжысёра карціны. Падрабязнасці інцыдэнту прыводзіць Бі-Бі-Сі.

Група здымала сцэну, у якой Болдуін павінен быў страляць халастымі патронамі.

Цяпер "дэтэктывы спрабуюць усталяваць, якім менавіта паражальным элементам быў зроблены стрэл", — заявіў журналістам прадстаўнік кампаніі, якая здымае карціну.

Аператару Галіне Хатчынс 42 года. Яна родам з Украіны. Пасля ранення яе адправілі ў бальніцу на верталёце, аднак выратаваць яе медыкі не змаглі. Рэжысёра фільма Джоэля Соўса павезлі ў клініку на машыне. Цяпер ён знаходзіцца ў крытычным стане.

Афіцыйны прадстаўнік шэрыфа акругі Санта-Фе, дзе праходзілі здымкі, распавёў агенцтву Франс Прэс, што Болдуін ужо даў паказанні паліцыі.

"Ён прыйшоў добраахвотна і пасля дачы паказанняў пакінуў будынак. Якія-небудзь абвінавачванні па гэтай справе не прад'яўленыя, ніхто не арыштаваны", — заявіў прадстаўнік шэрыфа.

Відавочцы кажуць, што Болдуін быў відавочна узрушаны тым, што адбылося. Журналіст газеты Santa Fe New Mexican піша, што бачыў, як акцёр плакаў пасля размовы з паліцэйскімі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.