1 ліпеня Лэдзі Дыяне споўнілася б 60 гадоў: яе жыццё ў фота

1 ліпеня Лэдзі Дыяне споўнілася б 60 гадоў: яе жыццё ў фота

1 ліпеня прынцэсе Уэльскай Дыяне, народжанай Спэнсер, споўнілася б 60 гадоў. 

Дыяна — першая жонка прынца Чарльза — спадчынніка Брытанскага трону, маці прынцаў Уільяма і Гары. Іх шлюб з Чарльзам 29 ліпеня 1981 года лічыўся шлюбам стагоддзя. Аднак пратрымаўся нядоўга. Па-першае, з-за рознагалоссяў з каралейскай сям'ёй, па-другое, праз пільную ўвагу СМІ да персонаў Дыяны і Чарльза.

1 ліпеня Лэдзі Дыяне споўнілася б 60 гадоў: яе жыццё ў фота
Вяселле Дыяны Спенсер і прынца Чарльза 29 ліпеня 1981 года ў Лондане / Reuters
1 ліпеня Лэдзі Дыяне споўнілася б 60 гадоў: яе жыццё ў фота
Дыяна з маленькімі сынамі Уільямам і Гары 15 чэрвеня 1985 года / Reuters

Дыяна лічыцца рэвалюцыянеркай у доме Вінзараў. Дзякуючы ёй змянілася стаўленне каралеўскай сям'і да простых людзей. Сядзеннем на краю бальнічнага ложку, размовай з дзецьмі, прысядаючы на калені, перапісцы з прыхільнікамі — яна дала парыклад, якім скарысталіся іншыя прадстаўнікі брытанскай манархіі.

Дыяна была адной з першых знакамітасцяў, якія займаліся праблемай ВІЧ/СНІДа. Яна не баялася вітацца за руку і абдымацца з інфікаванымі людзьмі. Прынцэса Уэльская апекавалася ахвярамі пяхотных мін, цікавілася праблемамі палеатыўнай дапамогі і была заўважана ў іншай дабрачыннай дзейнасці.

1 ліпеня Лэдзі Дыяне споўнілася б 60 гадоў: яе жыццё ў фота
Дыяна і вайскоўцы, якія падарваліся на пяхотных мінах у Анголе ў жніўні 1997 года / Reuters
1 ліпеня Лэдзі Дыяне споўнілася б 60 гадоў: яе жыццё ў фота
Дыяна і маці Тэрэза / Reuters

Пасля таго, як Дыяна разышлася з Чарльзам, папарацы аб'явілі сапраўднае паляванне за любымі фактамі асабістага жыцця прынцэсы. Дыяна, як адна з самых знакамітых асобаў у свеце, была вымушана хавацца.

1 ліпеня Лэдзі Дыяне споўнілася б 60 гадоў: яе жыццё ў фота
Дыяна ў акружэнні папарацы ў лонданскім нацыянальным балеце 28 жніўня 1996 года / Reuters
1 ліпеня Лэдзі Дыяне споўнілася б 60 гадоў: яе жыццё ў фота
Прынцэса Дыяна на вечарынцы ў Белым Доме танчыць з акцёрам Джонам Траволтам, 9 лістапада 1985 года / Reuters

31 жніўня 1997 года Дыяна разам з сябрам Додзі Аль-Фаеда была праездам у Парыжы. Калі яны выйшлі з гатэля і селі ў "Мерседэс", за імі пагналіся некалькі матацыклаў з папарацы.

Машына ўрэзалася ў агароджу тунэлю на вялікай хуткасці; кіроўца быў п'яны. Сям'я Дыяны падтрымлівае версію, што кіроўца ехаў з перавышэннем хуткасці, каб уцякчы ад папарацы. Фатограф, які апынуўся на месцы катастрофы замест таго, каб дапамагчы пацярпелым, рабіў здымкі (яны ніколі не былі апублікаваныя).

1 ліпеня Лэдзі Дыяне споўнілася б 60 гадоў: яе жыццё ў фота
Дыван з кветак ля Кенсінгтонскага палаца пасля смерці прынцэсы Дыяны / Reuters

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі