Вы тут

Вільня рыхтуе адказ на скарачэнне да мінімуму дыппрадстаўніцтва Літвы ў Беларусі

У Літве гавораць пра фактычна закрыццё амбасады ў Беларусі / delfi.lt

Вільня рыхтуе адказ на скарачэнне да мінімуму дыппрадстаўніцтва Літвы ў Беларусі. У літоўскім МЗС заявілі, што дэталі будуць агучаны пазней, паведамляе Delfi.

Напярэдадні ў МЗС Беларусі заявілі, што ў дыппрадстаўніцтве Літвы застанецца адзін супрацоўнік консульскай службы і тры чалавекі з адміністрацыйна-тэхнічнага персаналу. І зменаў не будзе на перыяд да адмены Вільняй "недружалюбных ініцыятыў, якія распальваюць канфрантацыю ў адносінах з Беларуссю". Асабліва абурыла ўлады нашай краіны атрыманне афіцыйнага дыпламатычнага статуса Офісам Святланы Ціханоўскай у Літве і прызнанні яго афіцыйным прадстаўніцтвам беларускай дэмакратыі ў ЕС.

У Літве лічаць, што скарачэнне дыпламатычнага прадстаўніцтва да аднаго супрацоўніка, які займаецца консульскімі пытаннямі, фактычна азначае закрыццё амбасады.

У траўні падобная сітуацыя стварылася ў дачыненнях Беларусі і Латвіі. Рыга адказала Мінску сіметрычна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.