Трэк адказнасці Лукашэнкі за перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей павінен працягвацца — Латушка
Кіраўнік НАУ нагадаў, чаму на “Беларуськалій” наклалі санкцыі і чаму няварта іх здымаць / LookByMedia
Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка не заклікаў да ўвядзення новых санкцый супраць “Беларуськалію”, таму што Еўракамісіяй 26 лютага 2026 года было выдадзена дадатковае абгрунтаванне для санкцый праз удзел прадпрыемства ў вывазе дзяцей з Украіны.
У эфіры Еўрарадыё Павел Латушка нагадаў, чаму на прадпрыемства былі накладзены санкцыі.
— "Беларуськалій" фінансаваў незаконны вываз дзяцей з акупаваных тэрыторый Украіны на тэрыторыю Беларусі — у Салігорскі раён Мінскай вобласці, у лагер "Дуброва".
Пазней "Беларуськалій" фінансаваў і прадастаўляў аўтобусы футбольнага клуба "Шахцёр", на якіх вазілі гэтых дзяцей. Мы знайшлі шмат доказаў таго, як іх апрацоўвалі ў інтарэсах "рускага свету".
І тут трэба падзяляць два трэкі. Ёсць трэк міжнароднага крымінальнага права. Ёсць санкцыйны трэк.
У чым праблема нашых санкцый — яны ўведзеныя на розных падставах.
Напрыклад, у дачыненні да "Беларуськалію" былі ўведзены ўжо такія моцныя санкцыі, якія фактычна цалкам закрылі шлюзы для паставак калію і транзіту беларускага калію праз Еўрапейскі саюз пасля таго, як Лукашэнка даў тэрыторыю Беларусі для агрэсіі. І гэта з'яўляецца галоўнай падставай.