Офіс Святланы Ціханоўскай атрымаў дыпламатычны статус
![Габрыэлюс Ландсбергіс і Святлана Ціханоўская / @tsikhanouskaya](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/photo_2021-07-05_11-28-13.jpg.webp?itok=fV_2aEE9)
Габрыэлюс Ландсбергіс і Святлана Ціханоўская / @tsikhanouskaya
Офіс Святланы Ціханоўскай атрымаў дыпламатычны статус у Літве, паведамляе ТГ-канал палітыка.
Аб прызнанні офіса афіцыйным прадстаўніцтвам беларускай дэмакратыі ў Еўрасаюзе заявіў 5 ліпеня на брыфінгу міністр замежных спраў Літвы Габрыэлюс Ландсбергіс. Міністр патлумачыў, што цяпер гэта афіцыйнае прадстаўніцтва беларускай дэмакратыі і беларускага народа ў ЕС.
Такім чынам, піша каманда Ціханоўскай, "Літва запусціла новы этап дэлегітымізацыі рэжыму". Гэта значыць, гэта першая краіна ЕС, якая зрабіла такі крок, і цяпер вядзецца праца над адкрыццём прадстаўніцтваў народа Беларусі ў іншых краінах.
"Я дзякую Літве за тую велізарную падтрымку, якую і ўвесь беларускі народ, і я асабіста атрымалі за гэтыя месяцы. Беларусь — гэта не Лукашэнка, а беларускі народ. І цяпер гэта прызнана афіцыйна", — сказала Святлана Ціханоўская.
Офіс Ціханоўскай ставіць у сваёй дзейнасці задачы нацыянальнага дыялогу, забеспячэнне трансферу ўлады і новыя выбары.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.