Відэа, як у фінале Еўра-2016 з поля на насілках вынеслі Крышціяну Раналду

Відэа, як у фінале Еўра-2016 з поля на насілках вынеслі Крышціяну Раналду

У нядзелю ў Парыжы праходзіць фінальны матч чэмпіянату Еўропы па футболе. Гуляюць зборныя Францыі і Партугаліі. На жаль, ужо на 8-й хвіліне траўму калена атрымаў лідар партугальцаў і іх галоўная надзея Крышціяну Раналду. Яму неаднаразова аказвалі дапамогу — ні сам гулец, ні трэнерскі штаб не хацелі верыць у неабходнасць замены. І ўсё ж на 25-й хвіліне Раналду давялося замяніць — яго вынеслі з поля на насілках.

Зборная Францыі яшчэ да матчу лічылася фаварытам. Пасля замены Крышціяну Раналду мала хто верыць у поспех партугальцаў. Тым не менш, пасля першага тайму нічыя 0:0.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі