Відэа, як "Манчэстар Юнайтэд" вырваў перамогу ў матчы з "Халам"

У суботу, 27 жніўня, прайшлі восем матчаў трэцяга тура англійскай футбольнай Прэм'ер-лігі. Па іх выніках лідарамі сталі "Чэлсі" і "Манчэстар Юнайтэд", якія набралі па 9 ачкоў. "МЮ" вырваў перамогу ў гасцявым матчы з "Халам" на 93-й хвіліне, калі Руні зрабіў прастрэл злева ў штрафную пляцоўку, а Рэшфард падставіў нагу — 1:0.

"Чэлсі" разграміў "Бэрнлі" — 3:0, галы на рахунку Азара, Віліяна і Мозэса. Нарэшце атрымаў перамогу чэмпіён "Лестэр", які выйграў у "Суонсі"(2:1), адзін з галоў забіў Вардзі. "Арсенал" у гасцях перамог "Уотфорд" — 3:1. Вынікі астатніх гульняў: "Крыстал Пэлас" — "Борнмут" — 1:1, "Саўтгемптан" — "Сандэрленд" — 1:1, "Эвертан" — "Сток Сіці" — 1:0, "Тотэнхэм" — "Ліверпуль" — 1:1.

28 жніўня згуляюць "Манчэстар Сіці" і "Вэст Хэм", "Вэст Бромвіч" і "Мідлсбро".