Велагоншчык Кірыенка ўпаў з ровара падчас групавой гонкі ў Рыа

Велагоншчык Кірыенка ўпаў з ровара падчас групавой гонкі ў Рыа

Беларускі велагоншчык Васіль Кірыенка завяршыў выступ у групавой алімпійскай гонцы ў Рыа. Як перадае БЕЛТА, інцыдэнт адбыўся ў самым пачатку гонкі, на 98 км. Кірыенка пашкодзіў кісць рукі і прыняў рашэнне сысці з дыстанцыі, каб паберагчы сябе перад гонкай з раздзельным стартам. У гэтым відзе беларус — дзеючы чэмпіён свету 2015 года. Гэты тытул ён заваяваў у амерыканскім Рычмандзе.

Групавая гонка ў мужчын складае 237,5 км. У ёй таксама ўдзельнічае яшчэ адзін беларус, Канстанцін Сіўцоў.

Васіль Кірыенка на цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра выступіў у якасці сцяганосца беларускай зборнай. Раней ён стаў вядомым сваімі скандальнымі выказваннямі наконт беларускай мовы, якую называў мёртвай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі