Вы тут

У Рыа-дэ-Жанейра завяршылася Паралімпіяда-2016

На стадыёне "Маракана" ў Рыа-дэ-Жанейра адбылася ўрачыстая цырымонія закрыцця Паралімпійскіх гульняў 2016 года. Закрыццё Паралімпіяды было адзначана парадам атлетаў і выступамі артыстаў, а таксама маляўнічым феерверкам.

Сцяг Паралімпіяды быў перададзены мэру Токіа, дзе пройдуць Гульні 2020 года, адзначае tut.by.

Самым тытулаваным прызёрам Паралімпіяды стаў беларускі плывец Ігар Бокій — ён заваяваў шэсць залатых і адзін бронзавы медаль. Агулам жа беларуская каманда мае 10 узнагародаў. Акрамя Бокія па 1 залатым медалі заваявалі плывец Уладзімір Ізотаў і фехтавальшчык-вазочнік Андрэй Праневіч, а яшчэ адну бронзу прынёс кідальнік дзіды Аляксандр Трыпуць.

У выніковым медальным заліку Паралімпіяды-2016 наша краіна заняла 19-е месца. Першую тройку складаюць Кітай (107, 81, 51), Вялікабрытанія (64, 39, 44), Украіна (41, 37, 39).