Вы тут

Яшчэ адзін беларускі паралімпіец стаў чэмпіёнам — золата мае Уладзімір Ізотаў

Беларускі паралімпіец Уладзімір Ізотаў заваяваў золата на Гульнях у Рыа — ён стаў найлепшым у турніры сярод плыўцоў у катэгорыі SB12 на дыстанцыі 100 метраў брасам. Спартсмен паставіў паралімпійскі рэкорд — 1 хв.06,82 сек.

Раней Уладзімір Ізотаў выйграваў бронзу на Паралімпіядзе ў Пекіне ў 2008 годзе і серабро ў Лондане ў 2012 годзе.

Нагадаем, што беларуская зборная на сёлетніх паралімпйіскіх гульнях у Рыа мае ўжо 5 залатых і дзве бронзавыя ўзнагароды і цяпер займае 13-е месца ў камандным заліку сярод нацыянальных каманд.