Ваеннага камісара Слуцкага і Старадарожскага раёнаў затрымалі за хабар

Ваеннага камісара Слуцкага і Старадарожскага раёнаў затрымалі за хабар

Праваахоўнікі затрымалі за хабарніцтва былога ваеннага камісара Слуцкага і Старадарожскага раёнаў. Мужчыну ўзялі пад варту, паведамляе БЕЛТА са словаў афіцыйнай прадстаўніцы ўпраўлення Следчага камітэта па Мінскай вобласці Таццяны Беланог.

На ваенкама пачалі крымінальную справу за атрыманне хабару асобай, якая займае адказную пасаду. Яму ўжо выставілі абвінавачанне.

Праваахоўнікі высвятляюць усе акалічнасці супрацьпраўнай дзейнасці ваенкама.

Больш важных і цікавых навінаў у праграме “Еўразум” за 10.01

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі