Вы тут

Ва Украіне баец Нацгвардыі застрэліў 5 чалавек і 5 параніў

Баец Нацгвардыі / Ілюстрацыйнае фота ukrinform.ua

Ва Украіне баец Нацгвардыі застрэліў 5 чалавек і 5 параніў. Пасля гэтага ён уцёк са зброяй, праводзіцца спецаперацыя па яго затрыманні. Трагедыя адбылася ўначы 27 студзеня ў Дняпры на тэрыторыі Паўднёвага машынабудаўнічага завода, паведамляе hromadske.ua.

Вядома, што ўцекачу Арцемію Рабчуку 20 гадоў, ён — ураджэнец Адэскай вобласці. Як паведамляе ўкраінская паліцыя, трагедыя адбылася падчас выдачы зброі — нацгвардзейцы ахоўвалі прадпрыемства. Вайсковец тэрміновай службы страляў з аўтамата. Матывы яго ўчынку невядомыя.

Пазней стала вядома, што салдата затрымалі.

mvs.gov.ua

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.