Усё цяплей і цяплей: якім будзе надвор’е ў Беларусі напачатку тыдня

Вясна

Вясна / pixabay.com

Вясновыя тэмпературы ўсталююцца ў Беларусі напачатку гэтага тыдня, вынікае з прагнозу сіноптыкаў Гідраметцэнтра.

У панядзелак, 9 сакавіка, надвор’е ў Беларусі будуць вызначаць вобласць падвышанага атмасфернага ціску і цёплая паветраная маса. Ападкаў не будзе, ноччу і раніцай месцамі слабая імгла, на дарогах слізка. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1..-7°С, месцамі 0..+3°С. Дзённая тэмпература па ўсходзе +7°С, а па захадзе да +16°С.

У аўторак, 10 сакавіка, пераважна без ападкаў. Ноччу і раніцай на асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер паўднёва-заходні ці паўднёвы. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -4..+3°С, максімальная днём +8..+15°С. А па захадзе яшчэ цяплей: да +17°С.

А ў сераду, 11 сакавіка, ападкаў таксама не будзе. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -3..+4°С, максімальная днём +8..+15°С. Цяплей за ўсё па захадзе: там да +17°С.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.