Усе расійскія тураператары адмяняюць чартарныя рэйсы ў Турцыю
Усе тураператары Расіі адмяняюць чартарныя рэйсы ў Турцыю і спынілі продаж тураў. Аднак вывозіць расійскіх турыстаў датэрмінова не плануецца, перадае ria.ru словы віцэ-прэзідэнта Асацыяцыі тураператараў Расіі Дзмітрыя Горына.
Пасля таго, як турэцкія вайскоўцы збілі расійскі Су-24, МЗС Расіі заявіў, што пагроза тэрарызму з Турцыі не меншая, чым з Егіпта. Таму расійскія дыпламаты не рэкамендаваў суайчыннікам наведваць Турцыю бліжэйшым часам. Следам Растурызм рэкамендаваў тураператарам спыніць продажы тураў у гэтую краіну.
Дарэчы, пасля крушэння расійскага авіялайнера ў Егіпце расійскія ўлады прынялі рашэнне вывезці сваіх турыстаў з гэтай краіны. Апошнія рэйсы расійскіх авіякампаній з Егіпта ў РФ запланаваныя на 30 лістапада.
Фота: toptour72.ru