Вы тут

Урад забраў у Веткаўскай фабрыкі 6 акцый "Белаграпрамбанка" коштам 1,2 рубля

sb.by

Урад забраў у Веткаўскай фабрыкі 6 акцый "Белаграпрамбанка" коштам 1,2 рубля. Адпаведная пастанова (№ 145 ад 5 сакавіка) афіцыйна апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь. У дакуменце адзначаецца: "Прыняць бязвыплатна з уласнасці адкрытага акцыянернага таварыства "Веткаўская бавоўнапрадзільная фабрыка" у рэспубліканскую ўласнасць...". "Меры па рэалізацыі" пастановы мусіць прыняць Дзяржкамітэт па маёмасці.

pravo.by