Унучка Лукашэнка на конкурсе пажартавала з дзеда

Унучка Лукашэнка на конкурсе пажартавала з дзеда

На конкурсе "Міс Ліцэй БДУ" тытул віцэ-міс заваявала Настасся Лукашэнка — унучка кіраўніка дзяржавы і дачка яго сярэдняга сына, старшыні Прэзідэнцкага спартыўнага клуба Дзмітрыя Лукашэнкі, піша TUT.by.

Сваю відэавізітоўку Настасся пачала з жарту, прычым аб'ектам жарту стаў яе дзед — Аляксандр Лукашэнка. "Калі я гляджу ў люстэрка, то бачу сябе. Але многім людзям здаецца, што гэта нехта іншы", — сказала дзяўчына, а на экране вакол яе з'явіліся чатыры фота кіраўніка Беларусі.

Настасся Лукашэнка пачала вучыцца ў Ліцэі БДУ летась. У гэтую ўстанову паступаюць пасля 9 класаў школы. Дзяўчына навучаецца ў гуманітарным класе на "грамадазнаўства і англійскую мову".

Перамога ў конкурсе і званне "Міс Ліцэй БДУ" заваявала Таццяна Піваварчык з 10-га філалагічнага класа. Тытул "Міс глядацкіх сімпатый" дастаўся Дар'і Альховік.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі