Украіна скасоўвае забарону на ўезд замежнікаў

Украіна скасоўвае забарону на ўезд замежнікаў

З 28 верасня замежнікі зноў могуць патрапіць ва Украіну. Абмежаванні, уведзеныя ўкраінскім уладам, дзейнічалі з 29 жніўня. Аднак у панядзелак норма ўжо не дзейнічае (з 00:00 28 верасня), паведамляе unian.net.

Абмежаванне ўводзілася з-за распаўсюду каранавіруса.

Як вядома, яшчэ ў жніўні для беларусаў ва Украіне зрабілі выключэнне ў справе прыбыцця на іх тэрыторыю. Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі папрасіў урад спрасціць уезд для грамадзян Беларусі на перыяд дзеяння каранцінных абмежаванняў на мяжы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі