Украіна можа прыпыніць бязвізавы рэжым з Беларуссю для сваіх грамадзян

Украіна можа прыпыніць бязвізавы рэжым з Беларуссю для сваіх грамадзян

Украінцам могуць забараніць бязвізавыя паездкі ў Беларусь. Прыпыненне бязвізавых пагадненняў з Беларуссю будзе разглядацца на пасяджэнні кабінета міністраў Украіны 13 траўня. 

Як перадае "Белсат", у праекце пастановы гаворыцца, што з 1 верасня не будзе дзейнічаць пункта пагаднення аб бязвізавым рэжыме паміж двума краінамі, які дазваляе грамадзянам Украіны прыязджаць у Беларусь на падставе ўкраінскага пашпарту.

Магчымыя змены датычаць толькі ўезду ўкраінскіх грамадзянаў у Беларусь.

Цяпер паміж Беларуссю і Украінай дзейнічае бязвізавы рэжым — 90 дзён на паўгода. Украінцы могуць прыязджаць у нашу краіну на падставе замежнага пашпарту.

Нагадаем, што ва ўмовах пандэміі каранавіруса беларуска-ўкраінская мяжа закрытая для перасячэння. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі