Вы тут

У жылым доме ў Гомелі знайшлі мінамётны фугас часоў вайны

Фота: gomel.today

Мінамётны фугас часоў вайны знайшлі ў сутарэнні жылога дома ў Гомелі. Пра гэта агенцтву БЕЛТА распавёў афіцыйны прадстаўнік УУС Гомельскага аблвыканкама Юрый Пількевіч.

Пра знойдзеную міну жыхар шматкватэрнага дома па вуліцы Жамчужнай паведаміў міліцыянтам у абедзенны час. На месца выкліку прыбыла аператыўная група Навабеліцкага РАУС, асабісты склад бліжэйшага апорнага пункта міліцыі, група размініравання вайсковай часці 5525 МУС Беларусі.

Па словах Пількевіча, дом быў ачэплены. З двух пад'ездаў давялося эвакуяваць 65 чалавек, у тым ліку пяць дзяцей. Спецыялісты групы размініравання забралі міну і вывезлі для знішчэння.

Следча-аператыўная група высвятляюць, як міна магла апынуцца ў жылым доме.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі